Канферэнцыя простых людзей: размова пра харчовыя паводзіны з Аняй Філістовіч

А ты турбуешся пра вагу падчас самаізаляцыі? Шмат хто з нас самаахвотна ізаляваліся, і рахунак часу, праведзенага амаль бязвылазна дома, пайшоў на тыдні. Улічваючы, што гэта не проста час з кругласутачным доступам да кухні, але і час, поўны трывог, нявызначанасцяў і разбураных планаў, у шмат каго актуалізаваліся эпізоды кампульсіўнага пераядання.

?Так здарылася і з Аняй. Таму яна прапанавала правесці імпрэзу ў фармаце, які сама ж прыдумала – Канферэнцыя простых людзей. Удзельнікі змогуць абмеркаваць свае хваляванні, а таксама падзяліцца стратэгіямі самадапамогі. Будуць закранутыя таксама пытанні разладу харчовых паводзін.


?Калі табе блізкая апісаная сітуацыя і яна цябе хвалюе, пішы на пошту bolsh.cela@gmail.com, каб атрымаць спасылку на канферэнцыю. Яна адбудзецца 5 красавіка (нядзеля!) а 16:00.

У той жа час, калі ты стаў_ла больш есці на самаізаляцыі і не перажываеш з гэтай нагоды, калі ласка, праігнаруй гэту актыўнасць дзеля сябе – у цябе ўсё ў парадку!

?Мадэратарка гутаркі – Аня Філістовіч, актывістка, суарганізатарка @femstandup.by, праграмная каардынатарка ў @eeprava, на 15 дзень самаізаляцыі паабедала гарой зефіру ў шакаладзе.