“Каралеўскія” гранты для Беларусі

Амбасада Каралеўства Нідэрландаў прапануе дзве грантавыя праграмы: Фонду правоў чалавека і Нідэрландскага фонду рэгіянальнага партнёрства – Матра, каб падтрымаць развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Амбасада будзе прапаноўваць гранты, не большыя за 25 000 еўра.

Праекты праграмы МАТРА мусяць спрыяць працэсам трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, стварэнню моцнай грамадзянскай супольнасці, якая ўдзельнічае ў грамадскім жыццi Беларусі.

Прыкладамi прымальных відаў дзейнасці з’яўляюцца:

  • ініцыятывы па ўмацаванні верхавенства закону;
  • ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
  • ініцыятывы па ўмацаванні грамадзянскай актыўнасці;
  • ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацыяў уплываць на працэсы трансфармацыі;
  • ініцыятывы па ўмацаванні ролі інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадстве;
  • ініцыятывы, звязаныя са змяненнем стаўлення грамадства да правоў чалавека.

У межах конкурсу Фонду па правах чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрландаў будзе падтрымліваць праекты з відавочным фокусам на:

  • абароне правоў чалавека;
  • роўных правах жанчынаў;
  • роўных правах ЛГБТ;
  • свабодзе слова, друку ды інтэрнэту;
  • свабодзе рэлігіяў і перакананняў;
  • абароне правоў бiзнэсу.

Падрабязнае апісанне тэмаў, якія ахоплівае ФПЧ, – па спасылцы.

Да ўдзелу запрашаюцца НДА і грамадскія ініцыятывы.

Заяўкі мусяць суадносіцца з апісанымі мэтамі праграмаў. Працягласць праектаў павінна быць не даўжэй за 12 месяцаў.

Мэтавая група праектаў мусіць несці частку выдаткаў ці працы.

Заяўкі на гранты неабходна падаваць на ангельскай мове (варта даслаць таксама беларускі ці расейскі варыянт) праз е-адрас war-matra@minbuza.nl.

Азнаёміцца з прыкладам праектнай заяўкі можна па спасылцы.

Дэдлайн – 3 сакавіка 2016 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы. З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся праз скайп matra.kap ці па тэлефоне +48 22 559 12 51.