Кароткатэрміновыя даследаванні ў Індыі

Маладыя навукоўцы, педагогі і даследчыкі з краінаў, што развіваюцца, запрашаюцца на праграму кароткатэрміновых даследчых візітаў у Індыю.

Праграма аплочвае даследаванні па шматлікіх накірунках навукі і тэхналогіі, уключна з інжынернай справай і медыцынскімі навукамі, у цэнтры Indian Centres of Excellence.

Штогод выдзяляецца 10 стыпендый. Працягласць праграмы – не больш за тры месяцы. Стыпендыяты могуць самі выбраць перыяд для даследчага візіта, які будзе зручны ім і ўстанове, якая прымае. Пасля сканчэння праграмы стыпендыятам будзе неабходна скласці невялікую справаздачу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець дыплом магістра альбо PhD у інжынернай справе, медыцыне ці сумежных дысцыплінах;
  • узрост – да 45 гадоў;
  • грамадзянства краіны, якая развіваецца;
  • валоданне ангельскай мовай.

Каб падаць заяўку, неабходна сабраць наступныя дакументы:

  • даталёвае CV (дата нараджэння, даследчы інтарэс і досвед, публікацыі, месца працы, прэміі і стыпендыі);
  • короткая прапанова даследчага праекту;
  • два фотаздымкі пашпартнага памеру;
  • копіі дыпломаў і сертыфікатаў;
  • ліст з дазволам на ўдзел у праграме ад хатняй установы, дзе працуе кандыдат/ка;
  • запоўненая заяўка.

Дакументы неабходна даслаць на фізічны адрас: Honorary Director, CUCS, #2, Gandhi Mandapam Road, Chennai-600 025, India.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць авіяпералёт, пражыванне, харчаванне і прапануюць фінансавую падтрымку на аплоту асабістых выдаткаў.

Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.

Падрабязнасці тут.