Кароткая стажыроўка ў ЗША

У межах праграмы Кіплінджэра па грамадска-палітычнай журналістыцы Ўніверсітэта штата Агаё прапануюцца кароткатэрміновыя стыпендыі для журналістаў, зацікаўленых у выкарыстанні новых анлайн-прыладаў і каналаў.

3-8 красавіка 2016 года стыпендыяты возьмуць удзел у трэнінгу па лічбавых тэхналогіях.

Тэмы трэнінгу:

  • выкарыстанне сацыяльных медыяў у журналісцкай працы;
  • брэндынг і прывабнасць для аўдыторыі;
  • візуалізацыя дадзеных і праца з табліцамі;
  • здымкі відэа з дапамогай смартфонаў;
  • этыка СМІ.

Запрашаюцца фрылансеры і штатныя журналісты друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, анлайн-медыяў, радыё і ТБ.

Патрабаванне да кандыдатаў – прафесійны досвед мінімум 5 год.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя на ўдзел уключае аплату трэнінгу, пражыванне ў гатэлі, харчаванне. Кандыдаты не са Злучаных Штатаў могуць прасіць пра частковую аплату кошту падарожжа.

Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

Дэдлайн – 31 кастрычніка 2015 года.

Паводле by.odb-office.eu