Кароткая стыпедыя ў горадзе геніяў

Інстытут гісторыі мастацтваў у Фларэнцыі прапануе 3 стыпендыі, каб даследаваць ўспрыманне мінулага ў розных рэгіёнах Еўропы.

Мэта праграмы – сабраць інтэрнацыянальную каманду і цягам трох месяцаў працаваць над вывучэннем паняцця антыкварнай культуры і мастацкага патранату ў розных мясцовасцях Еўропы напачатку сучаснага перыяду.

Стыпендыяты будуць жыць у Фларэнцыі і працаваць у Інстытуце гісторыі мастацтваў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • доктарская альбо постдоктарская ступень;
  • добрае валоданне ангельскай і італьянскай мовай;
  • гатоўнасць працаваць у камандзе.

Неабходныя дакументы:

  • прапанова праекту даследвання (1000 слоў);
  • CV і суправаджальны ліст (cover letter).

Фінансавыя ўмовы

Кожны стыпендыят будзе атрымліваць 2 000 еўра штомесяц. Выдаткі на падарожжа да Фларэнцыі не кампенсуюцца.

Дэдлайн – 30 кастрычніка 2015 г.

Падрабязнасці – па спасылцы.