KAS-Martens Centre Discussion Club: другі сезон!

Рэгіянальны офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра Беларусь (KAS Belarus) разам з Wilfried Martens Centre for European Studies (Брусэль) распачынаюць прыём заявак на другі сезон KAS-Martens Centre Discussion Club 2017.

Калі: сакавік – верасень 2017 года. Дзе: Літва.

Мэта праекта – працягнуць ініцыятыву клуба для навучання, паляпшэння прафесійных здольнасцяў, абмеркавання ідэй і абмену досведам. Удзел у дыскусійным Клубе дазволіць паглыбіць разуменне еўрапейскіх каштоўнасцяў, навучыць працы са сродкамі масавай інфармацыі і навыкам дэбатаў і аргументацыі.

Першы сезон ужо дазволіў 17 удзельнікам з Беларусі пабудаваць дыскусію па справах Беларусі і Еўразвязу, набыць неабходныя кантакты веды і ўменні. Уражанні Уладзі Лагун, удзельніцы KAS-Martens Centre Discussion Club 2016, можна знайсці тут і тут.

Штомесяц удзельнікі будуць сустракацца падчас варкшопаў і дыскусій, якія будуць накіраваны на наступныя тэмы:

  • Ідэалагічная аснова еўрапейскіх правацэнтрысцкіх партый, а таксама іх палітычныя, эканамічныя і прававыя асновы і наступствы ў розных галінах еўрапейскай палітыкі ў межах ліберальнай дэмакратыі і сацыяльнай рынкавай эканомікі;
  • Пашырэнне Еўропы і адносіны Еўразвязу ў межах Усходняга партнёрства (з асаблівым акцэнтам на знешнюю палітыку ЕЗ у адносінах да Беларусі).

Мэтавая аўдыторыя

Кваліфікаваныя беларускія студэнты і маладыя спецыялісты, якія цікавяцца гісторыяй, палітыкай, ідэялогіяй правацэнтрысцкага накірунку, імкнуцца да праеўрапескай арыентацыі Беларусі, а таксама падзяляюць асноўныя каштоўнасці Еўрапейскай народнай партыі: свабода і адказнасць, роўнасць і справядлівасць, салідарнасць і годнасць чалавечага жыцця.

Іншыя патрабаванні:

  • узрост да 28 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • магчамасць удзельнічаць ва ўсіх сустрэчах Клуба.

Расклад заняткаў:

  1. 17 сакавіка – Club’s Kick-off (Вільня)
  2. 23 – 26 мая – Workshop I (Вільня)
  3. 19 – 22 чэрвеня – Workshop II (Коўна)
  4. 11 – 14 ліпеня – Workshop III (Клайпеда)
  5. 12-15 верасня – Workshop IV (Вільня)

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў месцам пражывання, харчаваннем, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд і візу.

Дэдлайн падачы заяўкі (разам з матывацыйным лістом) – 19 лютага 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на info.belarus@kas.de.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.