Кэмп развіцця сельскай гаспадаркі ў Індыі

Міжнародны кэмп развіцця сельскай гаспадаркі запрашае ў Індыю, 60% насельніцтва якой залежыць ад сельскай гаспадаркі.

Калі: 9-13 красавіка 2018 года.
Дзе: Джайпур, Індыя.

Міжнародны кэмп развіцця сельскай гаспадаркі – гэта першая ў такім выглядзе праграма, якая праводзіцца з мэтай распавесці моладзі пра канцэпцыі і тэорыі развіцця, даць магчымасць атрымаць аналітычныя і практычныя навыкі, неабходныя для крытычнага мыслення і ўдзелу ў дэбатах.

Кэмп – гэта 5-дзённая праграма, у цэнтры якой – развіццё сельскіх раёнаў, лідарства моладзі, сацыяльныя змены. Кэмп стане стартавай пляцоўкай для моладзі, якая жадае развіць сектар сельскай гаспадаркі ў сваёй роднай краіне.

На ім збяруцца 30 удзельнікаў з розных краінаў свету, якія змогуць пазнаёміцца з сельскімі раёнамі Індыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець зацікаўленасць тэматыкай;
  • у прыярытэце – маладыя прафесіналы, узрост якіх – 18-30 гадоў;
  • грамадзянства і нацыянальнасць не маюць значэння.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу складае 450 даляраў. Арганізатары прапануюць стыпендыю ў выглядзе 50-адсоткавай зніжкі. Для атрымання стыпендыі неабходна напісаць эсэ пры падачы заяўкі.

Дэдлайн – 25 сакавіка 2018 года.