Хакатон для крэатыўнай эканомікі

Калі табе цікава рэалізаваць сябе ў крэатыўным праекце, ажыццявіць сваю ідэю, якая дапаможа табе і гораду стаць лепш, далучайся да хакатона па стварэнні праектаў у сферы крэатыўнай эканомікі, які адбудзецца ў Мінску 24-25 лістапада. На працягу гэтых двух дзён каманды з усёй краіны будуць натхняцца матывацыйнмі гісторыямі тых, у каго ўжо атрымалася, а таксама ствараць, дапрацоўваць, прадумваць свае ідэі ў каманднай барацьбе.

Мэта хакатона: стварэнне гатовых стартап-праектаў у сферы крэатыўнай эканомікі.

За два дні хакатона удзельнікі змогуць не толькі стварыць свой праект у сферы крэатыўнай эканомікі, але і натхніцца паспяховымі кейсамі па працы крэатыўных індустрый, пабываць на майстар-класе Creative commons, даведацца пра бізнес-мадэлі для крэатыўных стартапаў і іншыя рэчы. Падрабязная праграма будзе дасланая толькі зарэгістраваным удзельнікам.

Удзельнічаць у хакатоне могуць усе, хто мае ідэі альбо праекты ў сферы крэатыўнай эканомікі, хто можа дапамагчы сваімі кампетэнцыямі і жаданнем, хто гатовы працаваць у камандзе і ў каго яна ўжо ёсць.

Асабліва вітаецца удзел каманд з Віцебска і Гомеля. Выдаткі на пражыванне ўдзельнікаў з рэгіёнаў (адна ноч у гатэлі) бяруць на сябе арганізатары. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору удзельнікаў.

Каманды з лепшымі праектамі атрымаюць магчымасць прайсці навучанне ў знакамітага бізнес-трэнера Ірыны Дубовік (8-9 снежня ў Мінску).

Зарэгістравацца на хакатон можна тут.

Калі: 24-25 лістапада, 10.00-22.00
Дзе: Мінск, ENZO School (вул. Кастрычніцкая, 23А)