Хай мяне навучыць гуру SMM

Міжнародная студэнцкая арганізацыя AIESEC запрашае юных піяршчыкаў, маркетолагаў, рэкламшчыкаў і тых, каму не ўсё адно, на інтэрактыўную лекцыю “Паглыбленне SMM”.

Калі: 19 лістапада а 16:00.
Дзе: МДЛУ, вуліца Захарава, 21, Мінск.

На лекцыі “Паглыбленне ў SMM” вы зможаце разабрацца ў азах гэтага напрамку, пазнаёміцца з актуальнымі трэндамі і абмеркаваць SMM будучыні.

Спікерам на лекцыі выступіць Сяргей Сердзюкоў – сапраўдны гуру SMM у Беларусі, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX і SMM-акадэміі Rocket.

Уваход вольны, рэгістрацыя па спасылцы.