Хіба мы не казалі “ніколі зноў”?

9-16 лістапада Моладзевая Праваабрончая група-Беларусь пры падтрымцы United прапануе далучыцца да Агульнаеўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму.

Сёлетняя назва тыдню – “Хіба мы не казалі “ніколі зноў”?”

Такія даты абраныя невыпадкова. Ноччу з 9 на 10 лістапада 1938 года ў Германіі адбыўся масавы габрэйскі пагром, які атрымаў назву “Крыштальнай ночы”. Гэтай трагедыяй распачаўся знакаміты Халакост – жудасны гвалт габрэйскага народу, у выніку якога загінула каля 6 мільёнаў чалавек. А 16 лістапада 1995 г. ЮНЕСКА абвясціла Міжнародны дзень талерантнасці, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце.

МПГ-Беларусь запрашае да ўдзелу ва ўводным курсе па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity), які пройдзе ў нядзелю (9 лістапада) з 19.00 па 20.30.

Падчас семінара плануецца абмеркаваць:

  • што такое сучасны фашызм і як яму супрацьстаяць?
  • чым фашызм адрозніваецца ад нацызму?
  • што існуе талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны – добры адказ на сучасныя выклікі чалавецтва?

Каб далучыцца да курсу, неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 7 лістапада (уключна).

Акрамя гэтага,  МПГ-Беларусь прапануе паглядзець разам анімацыйнага фільм-жыццярыс “Дзеннік Ганны Франк” (1995г.).

Прагляд фільма адбудзецца 11 лістапада ў Магілёве і 12 лістапада ў Мінску а 19.00 па адрасе вул. Мяснікова, д. 35, офіс 114 (“Фіяльта”).

З пытаннямі можна звяртацца сюды – belmpd@gmail.com.

Больш дэталей – на сайце арганізатараў.