Хочаш падцягнуць soft skills? Табе сюды!

Праект Soft Skills Creation па развіцці надпрафесійных навыкаў запрашае да ўдзелу зацікаўленую моладзь ад 16 да 23 гадоў. Праект прысвечаны такім  тэмам, як развіццё навыкаў, якія патрэбныя ў любой галіне, каб быць запатрабаваным на рынку працы як прафесіянал(лідэрства, крэатыўнасць, тайм-менеджмент, design мысленне, эфектыўная камунікацыя і г.д.), складанне рэзюмэ, падрыхтоўка да інтэрв’ю і інш.

Праект складаецца з 3 этапаў:

  • афлайн-трэнінг;
  • трохтыднёвы анлайн-курс;
  • канферэнцыя 24 лістапада 2019 г. у Мінску з удзелам HR-спецыялістаў з розных галін.

Трэнінгі ў межах праекту адбудуцца:

  • У Магілёве (7 верасня, 13.00)
  • У Наваполацку (14 верасня, 13.00)
  • У Гомелі (21 верасня, 13.00)
  • У Пінску (28 верасня, 13.00)
  • У Гродна (5 кастрычніка, 13.00)
  • У Брэсце (19 кастрычніка, 13.00)
  • У Баранавічах (26 кастрычніка, 13.00)

Як падацца:

Падаць заяўку на ўдзел па спаслцы.