Хто любіць гісторыю, той паедзе ў Мічыган

Даследчыя стыпендыi The Clements Library шукаюць цікаўных да амерыканскай гісторыі.

Прызначэнне The Clements Library — дапамагчы навукоўцам атрымаць доступ да багатага фонду крынiц па ранняй амерыканскай гiсторыi. Па амаль любым аспекце гiсторыi Амерыкi з 1492 года па 1900 год  зборы бiблiятэкi – кнiгi, манускрыпты, праспекты, мапы, малюнкi, газеты, фота, эфемеры – належаць да лепшых сярод падобных у свеце. З 1923 года, з моманту адкрыцця бiблiятэкi, гiсторыкi апублiкавалi больш за 600 адметных кнiг на аснове калекцыi бiблiятэкi. Патэнцыял для вартага даследвання – па гiсторыi армii, гендарнай i этнiчнай праблематыцы, рэлiгii, Амерыканскай Рэвалюцыi i iнш. – адметна высокi.

Лакацыя — Мiчыган (ЗША).

Патрабаваннi 

Да падачы заявак запрашаюцца выпускнiкi ВНУ, даследчыкi-постдактаранты, навукоўцы з высокiм iнтарэсам да амерыканскай гiсторыi.

Катыгорыi cтыпендый:

  • Jacob M. Price Visiting Research Fellowship — кароткачасовае даследванне (min. 1 тыдзень);
  • Howard H. Peckham Fellowship on Revolutionary America — на перыяд min. 2 месяцы, стыпендыя каля $10 000, для вучоных постдоктарскага ўзроўню са скончаной PhD ступенню;
  • Reese Fellowship in the Print Culture of the Americas — мае на мэце даследванне кнiг альбо iншых друкаваных фарматаў, бiблiяграфii i iншых аспектаў культуры друку ў Амерыцы, у тым ліку выдавецтва i маркетынг з 16га стагоддзя да пачатку 20га. Стыпендыя разлiчана на 1 месяц, складае да $5 000 i патрабуе атрыманай PhD-ступенi.

Неабходны пакет дакументаў

  • запоўненая аплiкацыйная форма (спампаваць можна па спасылцы нiжэй);
  • CV (не больш за 6 старонак);
  • лiст з апiсаннем даследвання, у тым лiку бягучага стану;
  • 2 рэкамендацыйныя лiсты (накiроўваюцца рэферантамi ў The Climents Library).

Як падацца

Падрыхтаваныя дакументы неабходна даслаць па пошце – электроннай clements-fellowships@umich.edu альбо звычайнай:

Research Fellowship
Climents Library
University of Michigan
909 S. University Ave.
Ann Arbor, Michigan 48109 — 1190

Дэдлайн — 15 студзеня 2016 г.

Дадатковая iнфармацыя па спасылцы.

 

Глядзіце таксама: