Хто напіша лепшае эсэ, той паедзе ў Нью-Ёрк

25-31 ліпеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбудзецца Сусветны моладзевы форум, прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця. Дэлегатамі форуму стануць 60 абраных пераможцаў конкурсу эсэ “Шмат моў – адзіны свет“.

Удзельнічаць у конкурсе могуць студэнты з любой краіны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам дзённай формы навучання;
  • мець рэкамендацыю ад свайго факультэта (ўніверсітэта);
  • выдатна валодаць вуснай і пісьмовай мовай, на якой напісана эсэ;
  • узрост – ад 18 гадоў.

Эсэ можа быць напісана на адной з афіцыйных моў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: ангельскай, французскай, рускай, іспанскай, арабскай, кітайскай.

Умовы конкурсу і патрабаванні да эсэ:

  • памер – максімум 2 тысячы словаў;
  • эсэ мусіць раскрыць тэму сусветнага грамадзянства і мульцікультурнага ўзаемапаразумення з дапамогай шматлікіх моў;
  • тэкст мае адлюстроўваць вашую асабістую, нацыянальную сітуацыю, адукацыйны і культурны кантэкст;
  • эсэ мусіць быць напісаным на адной з афіцыйных моў ААН, якая не з’яўляецца вашай роднай мовай альбо мовай навучання ў пачатковай ці сярэдняй школе.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і авіяпералёт удзельнікаў форуму.

Умовы падачы заяўкі – тут.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu