Хто жадае стаць Дэмасфенам?

“Тыдзень студэнта” запрашае на курс аратарскага майстэрства.

Падчас 4 трэнінгаў удзельнікі навучацца ставіць мэты і разумець механізм стварэння паспяховых прамоў, атрымаюць пазітыўны досвед выступу для публікі.

Расклад трэнінгаў: 11 лістапада, 18 лістапада, 25 лістапада, 2 снежня.

Працягласць – 4 гадзіны, з 18:00 да 22:00. Заняткі будуць адбывацца ў групе з 15 чалавек.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання.

Каб стаць удзельнікам курсу, неабходна запоўніць анкету.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праграме бясплатны.

У выпадку атрымання вялікай колькасці заявак, арганізатары зладзяць конкурсны адбор у залежнасці ад матывацыі ўдзельнікаў і падцверджання, што яны змогуць наведаць усе трэнінгі.

Пра вынікі залічэння на курс паведамяць 7 лістапада да 24.00.

З пытаннямі, звязанымі з удзелам у курсе, тэлэфануйце Ўладзіміру + 375295603538 альбо пішыце на е-адрас vladimir.m.0208@gmail.com.