Хто жадае стаць класным трэнерам?
- 11.09.2017
- Трэнінгі

- трэнеры-пачаткоўцы
- Расія
- 22-29 кастрычніка
- ангельская
- 23.09.2017
- salto-youth.net
Нідэрландская школа інавацыйнай адукацыі запрашае на трэнінг для тых, хто жадае стаць трэнерам.
Калі: 22-29 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Масква, Расія.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя лідары і моладзевыя работнікі, якія не маюць (альбо маюць мінімальны) досвед трэнерства.
Мерапрыемства закроен наступныя тэмы:
- працы коўча – што гэта азначае? Удзельнікі даведаюцца пра фішкі такой працы і пра тое, як стаць класным трэнерам;
- навыкі коўча;
- ресурсы для трэнера – дзе коўчы могуць знайсці прыклады трэнінгаў, неабходныя інструменты і карысную інфармацыю;
- рынак працы трэнераў – удзельнікі даведаюцца пра працоўныя магчымасці для трэнераў;
- практыка – удзельнікі наведаюць варкшопы, дзе яны паспрабуюць тэорыю на практыцы.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 490 еўра. Гэтая сума ўключае:
- кошт праграмы;
- пражыванне;
- харчаванне;
- трансфер.
Дэдлайн – 23 верасня 2017 года.
Больш дэталей пра курс і арганізатараў можна знайсці тут.
Глядзіце таксама: