ХУМРА падрыхтавала асветніцкі інтэнсіў

Усіх ахвотных запрашаюць да ўдзелу ў асветніцкай праграме праекту “ХУМРА”.

Першы этап – трэнінг для асветнікаў, які адбудзецца 14 лістапада ў Мінску.

“ХУМРА” – гэта анімацыя пра правы чалавека. У межах праекту ствараюцца мультфільмы, якія даюць нагоду паразважаць пра чалавека, яго правы і свабоды.

Праект падзеліцца навыкамі і ведамі, як…

  • распрацоўваць асветніцкія праграмы;
  • выбудоўваць групавую працу;
  • выкарыстоўваць мультфільмы ў адукацыйнай працы;
  • распрацоўваць эфектыўныя дыскусіі са студэнтамі і школьнікамі;
  • атрымоўваць і выкарыстоўваць зваротную сувязь з аўдыторыяй.

Праграма ўключае:

  • трэнінг для асветнікаў па тэмах правоў чалавека і асноў грамадзянскай адукацыі (14 лістапада 2015 г.);
  • практычнае заданне: удзельнікі ладзяць заняткі з выкарыстаннем матэрыялаў і методык “Хумра” для любой аўдыторыі, пасля чаго аналізуюць зробленае;
  • тыя, хто пройдзе два папярэднія этапы, атрымаюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных трэнінгах у 2016 годзе.

Усе ўдзельнікі змогуць далучыцца да сеткі асветнікаў “Хумра”. Яны змогуць атрымаць падтрымку праекту (рэсурсную, кансультацыйную, інфармацыйную і інш), а таксама запрашэнне на ўдзел міжнароднай канферэнцыі ў 2016 г.

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 8 лістапада.

З пытаннямі можна звяртацца на humra.belarus@gmail.com.