Кім стаць і кім быць: трэнінгі па прафесіянальнай арыентацыі

БАСС запрашае школьнікаў і гімназістаў на трэнінгі па прафесіянальнай арыентацыі.

Калі: 8-га, 16-га і 29-га кастрычніка 2016 года. Дзе: вуліца Старынаўская, 15 (офіс 3), Мінск.

У праграме мерапрыемства плануецца разглядзець наступныя тэмы:

8 кастрычніка: “Спазнай сябе ў прафесіі”

  • псіхалагічныя тэсты;
  • ролевыя гульні на выяўленне прафесійнай схільнасці;
  • практыка з псіхолагам: я і прафесія?

16 кастрычніка: “Універсітэт vs Школа”

  • практычныя рэкамендацыі аб тым, як паспяхова здаць школьныя іспыты;
  • асаблівасці падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі і паступлення за мяжу;
  • адметныя рысы ўніверсітэтаў, а таксама іх студэнцкія арганізацыі;
  • што такое ваенная кафедра;
  • як праходзіць размеркаванне для студэнтаў бюджэтнай формы навучання;
  • наколькі рэальная замежная адукацыя;
  • як вандраваць бясплатна падчас студэнцтва?

29 кастрычніка адбудзецца сустрэча абітурыентаў са студэнтамі розных універсітэтаў Беларусі.

“Прафарыентацыя” – гэта адзіны праект у Беларусі, які выкарыстоўвае методыкі нефармальнага навучання для выяўлення навыкаў школьнікаў і вызначэння іх будучай прафесіі. У адрозненне ад традыцыйных прагарамм, “Прафарыентацыя” праходзіць у максімальна сяброўскай атмасферы. У праекце возьмуць удзел студэнты, якія дзеляцца самай актуальнай інфармацыяй аб жыцці і вучобе.

Фінансавыя ўмовы

Удзел бясплатны пры умове ўдзелу ў трох трэнінгах. Наведванне аднаго трэнінга  – 4 рублі (40.000 да дэнамінацыі) часткова пакрывае арэнду, раздаткавыя матэрыялы і кава-паўзы. Папярэдняя рэгістрацыя тут. Колькасць месцаў абмежаваная.

За дадатковымі звесткамі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара трэнінгу-практыкума, кіраўніка накірунка “Прафарыентацыя” БАСС  Вольгі Падамацькі: