Кіно і немцы ў Мінску

Інстытут Гётэ ў Мінску і Мінская канцэртная агенцыя BOpromo прадстаўляюць фестываль нямога кіно з жывой агучкай.

Час: 3 верасня, 19:00. Месца: двор “Kitchen Coffee Roasters”, вул. Кастрычніцкая, 10А.

Праграма фестывалю

 

  1. Беларускі  спецыяльны праект. Артысты розных жанраў і школ агучаць нямецкі авангардны фільм “Dadascope” (1961, Ханс Рыхтар), прысвечаны стагоддзю дадаізму;
  2. Вандроўны кінатэатр WANDERKINO, Нямеччына. Кінатэатр прадстаўляе сабой пажарную машыну-олдтаймера Magirus Deutz. Прафесіянальныя музыканты з Ляйпцыга – Тобіас Ранк (піяніна) і Гунтард Штэфан (скрыпка) – з 1999 года вандруюць па ўсёй Еўропе і ажыццяўляюць паказы нямога кіно на вольным паветры. У Мінску каманда запрашае на зборку класікаў амерыканскага і еўрапейскага нямога кіно пачатку 20 стагоддзя з архіўных плёнак: The Wacky World of Mack Sennett (1914), Die Garage (1922) і Shoulder Arms (1918);
  3. Фелікс Кубін (радыёвядучый, адзін з лепшых выканаўцаў электроннай музыкі Нямеччыны). Агучвае фільм «Антракт» (1924, Рэне Клэр), а потым грае LIVE-set.

Білеты можна прыдбаць на bezkassira.by, eventer.bytamtam.by і ва ўсіх касах Мінску.

Па ўсіх пытаннях звяртйцеся па тэлефоне +375 29 944 68 13.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Больш падрабязнасцей па спасылцы.