Knight-Hennessy Scholars program для вучобы ў Стэнфардзе

Усе, хто марыць вучыцца ў Stanford University, могуць падаць заяўку на атрыманне стыпендыі ад the Knight-Hennessy Scholars program.

Калі: 2018-2021.
Дзе: ЗША.

Knight-Hennessy Scholars – гэта міжнародная стыпендыяльная праграма ў Стэнфардскім універсітэце. Яна з’явілася ў 2016 годзе дзеля таго, каб рыхтаваць студэнтаў да ролі лідараў у пошуку крэатыўных рашэнняў для вырашэння глабальных пытанняў.

Стыпендыяты атрымаюць поўнае фінансаванне на вучобу па любой праграме ў Стэнфардзе і дадатковыя магчымасці для трэнінгу лідарства, ментарства і эксперыментальнага навучання ў разнастайных дысцыплінах. Стыпендыя пакрывае ўвесь тэрмін навучання.

Да ўдзелу запрашаюцца незалежныя ўдумлівыя асобы, якія маюць лідарскі патэнцыял і грамадзянскую арыентацыю і жадаюць атрымаць адукацыю на адной з праграм (напрыклад, DFA, Eng, JD, MA, MBA, MD, MFA, MS, PhD ці MD+PhD, JD+MA, MBA+MS). Яны мусяць скончыць бакалаўрыят у 2013 годзе альбо пазней.

Праграма мае на мэце стварыць супольнасць выдатных маладых людзей, для якіх няма ніякіх квотаў на праграмах альбо дысцыплінах. Тым не меней, арганізатары аддаюць перавагу тым аплікантам, якія плануюць правесці мінімум два гады ў Стэнфардзе.

Фінансавыя ўмовы

Поўнае фінансаванне ўключае стыпендыю, кошт навучання і звязаныя з ім акадэмічныя выдаткі. Дадатковая фінансавая падтрымка таксама магчыма.

Стыпендыяльная праграма дае магчымасць скончыць адну з праграм у Стэнфардзе ад PhD у мастацтве, адукацыі, інжынірынгу, гуманітарных, сацыяльных навуках да прафесіянальных праграм у бізнэсе, праве ці медыцыне.

Падаць заяўку

Каб паўдзельнічаць у стыпендыяльнай праграме the Knight-Hennessy Scholars program, неабходна спачатку падаць заяўку на адну з праграм універсітэта, а пасля на стыпендыю. Зарэгістравацца можна тут (для гэтага найлепш выкарыстоўваць Google Chrome ці Mozilla Firefox).

Дэдлайн – 27 верасня 2017 года.