Комплекснае кіраванне і біясферныя запаведнікі: летнік у Балгарыі

Маладых навукоўцаў і практыкаў запрашаюць на Летні ўніверсітэт па ўстойлівым турызме і прасоўванні біясферных запаведнікаў.

Калі: 21 – 28 ліпеня 2019.
Дзе: Балгарыя

Удзельнікі даведаюцца, як можна комплексна падыходзіць да кіравання біясфернымі запаведнікамі, будаваць для ніх стратэгіі турызму і прасоўваць у якасці лабараторый і каталізатараў устойлівага развіцця.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • працаваць у сферы, якая займаецца біясфернымі запаведнікамі, альбо ладзіць адпаведныя даследаванні;
  • добра валодаць ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы

Агранізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне, а таксама на карыстанне мясцовым транспартам.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 траўня 2019.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.