Конкурс адукацыйных міні-праектаў

Да 5 студзеня 2018 г. прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе на рэалізацыю 4 міні-праектаў па прасоўванні (адвакатаванні) прынцыпаў адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Конкурс ажыццяўляецца ў межах праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраванага на садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і грамадзянскі ўдзел. Праект фінансуецца Еўрапейскім
Саюзам і сафінансуецца DVV International.

Заяўнікамі павінны выступаць грамадскія аб’яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку i ажыццяўляючыя дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Тэматычныя кірункі міні-праектаў:

  • прасоўванне ідэй і прынцыпаў нефармальнай, грамадзянскай адукацыі дарослых, адукацыі на працягу ўсяго жыцця;
  • папулярызацыя права на адукацыю для ўсіх, уключаючы уразлівыя групы насельніцтва.

Мэтавая група:

уразлівыя катэгорыі насельніцтва: людзі з нізкім узроўнем адукацыі, які не дазваляе канкурыраваць на рынку працы, жыхары аддаленых рэгіёнаў з абмежаваным доступам да адукацыйных паслугаў, людзі ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Віды дзейнасці:

  • даследаванне патрэбаў мэтавай аўдыторыі;
  • падрыхтоўка і рэалізацыя сумесных грамадскіх і інфармацыйных кампаній, культурных мерапрыемстваў, форумаў, фестываляў, акцый, у тым ліку з выкарыстаннем «новых медыя» і актыўным уцягваннем самой мэтавай групы;
  • распрацоўка і публікацыя інфармацыйных матэрыялаў (кнігі, брашуры, фільмы і да т.п.), а таксама мерапрыемствы па распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў сярод мэтавых груп;
  • распрацоўка раённых / абласных стратэгій развіцця адукацыі дарослых, адукацыі на працягу ўсяго жыцця (у тым ліку, гадавых планаў па развіцці адукацыі дарослых з перспектывай сумеснага фінансавання з дзяржаўнага бюджэту), петыцый, рэкамендацый,
    праграмных дакументаў, накіраваных на прасоўванне змяненняў у межаш існуючых дзяржаўных і рэгіянальных праграм;
  • стварэнне дыялогавых платформаў для НДА, прадстаўнікоў улады, уразлівых груп насельніцтва;
  • дзеянні па ўмацаванні арганізацыйнага патэнцыялу уцягнутых НДА.

Працягласць рэалізацыі міні-праектаў: не менш за 4 і не больш за 6 месяцаў.
Памер фінансавання: да 6 000 еўра.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:

  • ўважліва азнаёміцца ​​з Палажэннем аб конкурсе па спасылцы;
  • запоўніць форму заяўкі на рускай або беларускай мове (анкету праектнай заяўкі і дадатак з фінансавым планам можна спампаваць па спасылцы альбо запытаць па электроннай пошце pristrom @ dvv-international.by);
  • накіраваць праектную заяўку ў фармаце MS Word ці Adobe pdf і фінансавы план у фармаце MS Excel ў электронным выглядзе па адрасе pristrom@dvv-international.by з пазнакай “Конкурс міні-праектаў па адвакатаванні»не пазней за 5 студзеня 2018 года.

Пра вынікі конкурсу міні-праектаў заяўнікі будуць апавешчаныя ў перыяд з 25 па 31 студзеня 2018 года.
Арганізатар Конкурсу пакідае за сабой права прапаноўваць ўнясенне змяненняў у прапанаваную дзейнасць і бюджэт адабраных праектных заявак.

Пытанні і кансультацыі: pristrom@dvv-international.by або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97, (029) 257 43 97.
Кантактныя асобы: Наталля Прыстром (памочнік мэнэджэра праекта), Іна Краўчонак (менеджэр праекта).