Конкурс «Belarus ICT Start-up Award»
- 30.03.2017
- Конкурсы

- аўтары стартапаў, інвестары
- Беларусь
- 12-20 красавіка 2017 года
- беларуская, руская
- 10.04.2017
- http://start.by/investday
Стартапы, інвестары і спецыялісты ў розных галінах запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе «Belarus ICT Start-up Award».
Калі: 12-20 красавіка 2017 года.
Дзе: Беларусь.
Фінал конкурсу «Дзень інвестара» адбудзецца 20 красавіка 2017 у Мінску.
Мэта мерапрыемства: даць магчымасці для атрымання інвестыцый і фінансавання на ранняй стадыі развіцця.
Конкурс стартап-праектаў «Belarus ICT Start-up Award» ажыццяўляецца ў тры этапы:
- Адборачны тур;
- Курс трэнінгаў для падрыхтоўкі да фінальнага мерапрыемства «Дзень інвестара»;
- Прэзентацыя праектаў перад інвестарамі ў рамках «Дня інвестара».
На «Дні інвестара» чакаюцца прэзентацыі стартапаў, кансультацыі з экспертамі-прадпрымальнікамі, майстар-класы па прыцягненню інвестыцый і фінансавання, прызы і нетворкінг.
Конкурс праводзіцца ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2017».
Дэдлайн падачы заяўкі — 10 красавіка 2017 года. Удзельнікі, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць праінфармаваныя не пазней за 12 красавіка.