Конкурс эсэ ад the Economist

Ініцыятыва “Open Future” часопіса the Economist праводзіць конкурс эсэ для моладзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.

Эсэ павінны складацца не больш чым з 1000 словаў. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня 2019 года. Умовы конкурсу можна знайсці тут.

Тэма эсэ:

What fundamental economic and political change, if any, is needed for an effective response to climate change?

(Якія фундаментальныя эканамічныя і палітычныя змены, калі такія маюцца, неабходныя для эфектыўнага рэагавання на змяненне клімату?)

Description: For decades the world has been aware that human activity is heating up the planet to dangerous levels, with potentially calamitous consequences. Despite efforts by government, business and individuals to curtail the trend, carbon emissions are still rising. Perhaps new thinking is needed, since previous attempts to deal with the problem have failed. So what might be done?

Эсэ-пераможца будзе апублікавана на сайце ініцыятывы “Open Future” часопіса the Economist, а яго аўтар*ка будзе запрошаны*а на адно з трох мерапрыемстваў “Фестывалю адкрытай будучыні”, якія пройдуць ў суботу 5 кастрычніка 2019 года ў Ганконгу, Манчэстэры і Чыкага. Падарожжа і пражыванне для пераможцы (а таксама для суправаджаючай асобы, калі пераможцу менш за 18 гадоў), будуць пакрытыя арганізатарамі. Імёны 20 фіналістаў*к будуць апублікаваныя ў Інтэрнэце; кожны*ая атрымае лічбавую падпіску на часопіс на год.

Эсэ павінны быць адасланыя да 31 ліпеня 2019 года з тэмай “Open Future essay contest” па адрасе: OpenFuture@Economist.com. Тэкст эсэ па-ангельску неабходна змясціць у мэйле (далучэнні не прымаюцца), таксама ў мэйле трэба пазначыць узрост і краіну.

Падрабязныя ўмовы конкурсу можна знайсці тут.