Конкурс эсэ імя Пітэра Друкера
- 25.03.2020
- Конкурсы

273
Drucker Society Europe запрашае да штогадовага конкурса эсэ на тэму мэнэджмэнта. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы, запрашэнне на форум у Вене, а таксама падпіску на Harvard Business Review.
Конкурс праводзіцца штогод і заахвочвае моладзь да пераасэнсавання спадчыны выбітнага эканаміста і тэарэтыка мэнэджмэнта Пітэра Друкера.
Тэма сёлетняга конкурса — крытычнае мысленне і лідарства. Падрабязнае апісанне задання — на сайце www.druckerchallenge.org
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў.
Дэдлайн — 24 траўня 2020.
♠ Дадатковае чытанне: артыкул Пітэра Друкера «The effective decision» у Harvard Business Review
Глядзіце таксама: