Конкурс эсэ на ўдзел у летняй школе ў Грузіі

Конкурс праводзіцца асветніцкім праектам InLiberty (Масква, Расія).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ на тэму “Агульнае дабро, або хто заплаціць за маяк”. Тэма прысвечана праблеме грамадскай карысці. Аб’ём эсэ павінен складаць не менш за 5 старонак машынапіснага тэксту на рускай мове (альбо не менш за 9 тысяч знакаў).

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, аспіранты і нядаўнія выпускнікі ВНУ з постсавецкіх краін.

Дасылаць свае працы неабходна на е-аадрас contest@inliberty.ru, пры гэтым папярэдне неабходна запоўніць форму арганізатараў.

Вынікі першага тура абвесцяць 15 ліпеня. Журы абярэ фіналістаў, якія атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў летняй школе InLiberty ў Грузіі, а таксама грант, які пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне і ўдзел ва ўсіх уключаных у праграму школы мерапрыемстваў (грант не пакрывае транспартныя выдаткі ўдзельнікаў). Усе фіналісты першага тура атрымаюць запрашэнне па электроннай пошце.

Імёны пераможцаў конкурсу будуць абвешчаныя падчас самой школы. Удзельнікам, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы, будуць уручаны грашовыя прэміі.

Летняя школа InLiberty будзе доўжыцца з 19 па 26 жніўня ў навучальным цэнтры Free University на возеры Базалеці за 40 км ад Тбілісі. Праграма школы будзе абвешчаная ў сярэдзіне чэрвеня.

Калі вы жадаеце ўзяць удзел у летняй школе, абмінаючы конкурсны адбор, напішыце на info@inliberty.ru. Кошт удзелу ў мерапрыемствах школы складае 25 000 расійскіх рублёў. У суму ўваходзяць пражыванне і харчаванне, але не ўваходзяць транспартныя выдаткі.

Больш падрабязна пра конкурс тут.

Дэдлайн1 ліпеня 2018 года.