Конкурс фатаграфіі ад National Geographic

Фатографы ўсяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе National Geographic.

Фотамастакі маюць шанец выйграць грашовую ўзнагароду і паездку ў Вашынгтон для ўдзелу ў семінары часопіса.

Конкурс мае тры намінацыі:

  • Людзі;
  • Месцы;
  • Прырода.

Арганізатары не рэкамендуюць апрацоўваць і змяняць арыгінальныя фатаграфіі. Удзельнікі могуць дасылаць на конкурс неабмежаваную колькасць здымкаў. Уступны ўнёсак за кожны складае 15 даляраў ЗША.

Пераможцы ў катэгорыях атрымаюць грашовую ўзнагароду, іх работы апублікуюць у часопісе. Аладальнік гран-пры атрымае 7,5 тысяч даляраў і аплочаную паездку на семінар па фатаграфіі ад National Geographic. Арганізатары аплочваюць авіяпералёт, пражыванне ў гатэлі і тур у галоўны офіс часопіса.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія сягнулі мяжы паўналецця.

Дэдлайн – 16 лістапада 2015 г.

Больш падрабязнасцей шукайце тут.