Конкурс фотаздымкаў “Global Peace Photo Award”

Global Peace Photo Award – міжнародны фотаконкурс, натхнёны спадчынай нобелеўскіх лаўрэатаў прэміі міра 1911 года, Альфрэда Фрыда і Тобіяса Асера. Працы пераможцаў будуць прадстаўлены ў парламенце Аўстрыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Запрашаюцца фатографы з ўсяго свету.
  • Фатаграфіі маюць адлюстроўваць чалавечыя намаганні да мірнага свету і пошукі прыгажосці, дабра ў нашым жыцці.
  • Лічбавыя матэрыялы павінны быць захаваны як .jpg, з больш чым 3000 пікселямі на самым доўгім баку.
  • Выявы не павінны ўтрымліваць убудаваных знакаў, лагатыпаў, імёнаў або межаў.
  • Вы можаце даслаць столькі запісаў, колькі пажадаеце.

Прыз:

  • Пяць лепшых фатографаў  будуць узнагароджаны медалём Альфрэда Фрыда за мір.
  • “Мірны вобраз года” атрымае грашовы прыз.
  • Карціна-пераможца будзе адлюстроўвацца на працягу года ў аўстрыйскім парламенце і будзе ўключана ў пастаянную мастацкую калекцыю аўстрыйскага парламента.
  • Усе пераможцы будуць запрошаны ў Вену на цырымонію ўзнагароджання ў парламенце Аўстрыі 17 верасня 2020 года.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.friedaward.com

Дэдлайн падачы – 24 траўня 2020.