Metro Photo Challenge 2017 і паездка ў Ісландыю

Газета “Metro” абвясціла конкурс на лепшы фотаздымак “Metro Photo Challenge 2017”.

Удзельнікам конкурсу неабходна апублікаваць фотаздымкі на тэму “Мая краіна” на сайце конкурсу.

Тры катэгорыі конкурсу:

  • месца;
  • уражанні;
  • колер.

Трое пераможцаў атрымаюць шанец наведаць Ісландыю. Арганізатары аплочваюць пералёт, пражыванне, трансфер па востраве, экскурсіі з гідам. Пераможцы змогуць зрабіць здымкі незабыўных пейзажаў вострава, яго раўнін і леднікоў. Таксама фота будуць апублікаваныя ў газете “Metro”.

У конкурсе могуць браць удзел усе фотографы (прафесіяналы і аматары), незалежна ад узросту ці нацыянальнасці.

Дэдлайн – 24 лістапада 2017 года.

Падрабязнасці можна паглядзець на сайце.