Конкурс на бясплатнае навучанне ассертыўнасці

Цэнтр “ZenFish” аб’яўляе конкурс на бясплатнае навучанне ассертыўнасці!

Ці можаце вы сказаць “не”, калі хацелася б адмовіць? Ці можаце заставацца сабой у адносінах? Ассертыўнасць глыбока звязана з пачуццём самапавагі. Эта спосаб камунікацыі, пры каторым захоўваецца ўнутраная свабода казаць пра свае пачуцці і жаданні з павагай да самога сябе і іншага чалавека.

Курс «Трэніроўка ассертыўнасці» накіраваны на тое, каб “перапісаць” свае звычайныя паттэрны паводзінаў, якія не дазваляюць нам казаць пра свае інтарэсы, і стаць больш вольнымі, устойлівымі і адкрытымі ў камунікацыі.

Вы вельмі хачаце прайсці навучанне на такім курсе, але зараз у вас няма для гэтага фінансавай магчымасці? Цэнтр “ZenFish” аб’яўляе асаблівы конкурс на бясплатнае месца на курсе для чалавека, якому такое навучанне сапраўды неабходна. 

Профіль удзельніка:

  • чалавек з высокай матывацыяй і патрэбай у праходзанні курса для асабістага альбо прафесійнага развіцця 
  • рэальная адсутнасць магчымасці аплаціць курс: студэнт, малады спецыяліст, работнік сацыяльнай сферы альбо НДА, медык, настаўнік 
  • актыўны карыстальнік фэйсбук/інстаграм, гатовы дзяліцца інфармацыяй пра праходжанне курса ў сваім профілі 

Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце кароткую анкету да 21 траўня, а 22 траўня будзе абвешчаны пераможца. 

Дэдлайн: 21 траўня

Калі: 24, 31 траўня, 7 чэрвеня, 18:30-21:30

Дзе: Цэнтр ZenFish, Мінск, вул. Чапаева 3

Падрабязнасці пра курс можна знайсці тут.