Конкурс на навучанне ў Ірландыі
- 26.01.2018
- Стыпендыі

- бакалаўры, выпускнікі вну, магістранты, студэнты
- Ірландыя
- пачынаючы з 2018 года
- ангельская
- 23.02.2018
- gooverseas.com
Арганізацыі Education in Ireland and Go Oversea прапануюць дзве поўныя стыпендыі на навучанне па праграмах бакалаўрыяту (семестр за мяжой) і магістратуры (поўны курс) ў Ірландыі.
Go Oversea – сайт, які збірае розныя трэвел і адукацыйныя магчымасці. Разам з Education in Ireland арганізацыя абвяшчае конкурс на лепшыя эсэ і фатаздымак, па выніках якога абіруць двух пераможцаў, адзін з каторых атрымае ступендыю на семестр па абмене па праграме бакалаўрыяту, другі – на поўную праграму магістратуры. Спіс універсітэтаў тут.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ўключае пакрыццё выдаткаў на навучанне і праезд, а таксама грашовую падтрымку.
Як падацца?
- Абраць тры праграмы навучання;
- Даслаць эсэ памерам прыблізна 300 слоў;
- Запампаваць фатаздымак на тэму Ірландыі;
- Дадаць спецыфічныя для кожнай праграмы дакументы..
Дэдлайн падачы заяўкі – 23 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.