Конкурс праектаў ад платформы “Імёны”

Платформа “Імёны” збірае заяўкі на фінансаванне праектаў і грамадскіх арганізацый у 2018 годзе.

“Імёны” запрашаюць да супрацоўніцтва грамадскія арганізацыі і фонды, якія вырашаюць сацыяльныя праблемы і афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі.

У 2018 шукаюцца праекты, якія працуюць у наступных сферах:

  • Адукацыя ўсіх групаў насельніцтва;
  • Дыягностыка анказахворванняў на ранніх стадыях і прафілактыка;
  • Дапамога маладым дарослым і дарослым;
  • Прафілактыка ВІЧ;
  • Дапамога сталым людзям (у дамах састарэлых, псіха-неўралагічных інтэрнатах і самотным пажылым людзям);
  • Дапамога зняволеным і іх сем’ям;
  • Сацыялізацыя хворых на сухоты;
  • Інсульты ў дарослых і дзяцей: прафілактыка і аднаўленне;
  • Сацыялізацыя дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • Юрыдычная дапамога (напрыклад, выпускнікам інтэрнатаў і дзіцячых дамоў, сем’ям ваеннаслужачых);
  • Псіхалягічная дапамога дзецям у розных напрамках (напрыклад, дзіцячая гарачая лінія);
  • Дапамога непаўнагадовым, якія ўчынілі злачынства.Заяўку на фінансаваньне можна запоўніць па спасылцы.

    Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

Паводле рассылкі Асамблеі НДА