Конкурс праектаў для некамерцыйных арганізацый
- 04.04.2019
- Конкурсы

- некамерцыйныя арганізацыі
- Беларусь
- 2019 год
- беларуская, руская
- 04.06.2019
- docs.google.com
Fotum Syd, шведская некамерцыйная арганізацыя, падтрымае беларускія арганізацыі, якія працуюць у кірунку дэмакратычнага развіцця.
Хто можа падаць заяўку:
- непалітычныя, некамерцыйныя, нерэлігійныя арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці Беларусі, праца якіх заснавана на каштоўнасцях роўнасці ўсіх людзей і павагі да правоў чалавека;
- асобныя арганізацыі і ініцыятывы, а таксама кааліцыі дзвух або болей беларускіх арганізацый і ініцыятыў;
- бюджэт праекту – не болей за 100 000 эўра.
- тэрмін рэалізацыі праекту – да 30 месяцаў.
Як падаць заяўку?
Адправіць запоўненую форму канцэпцыі праекту (не больш за 2 старонкі фармату А4) і бюджэт на адрас Belarus@forumsyd.org, з пазнакай “Конкурс праектаў”.
Ідэі праектаў будуць удзельнічаць у першым этапе адбору. Кандыдаты, якія пройдуць першы этап, будуць запрошаны запоўніць поўную форму заяўкі.
Конкурс адкрыты – на дадзены момант без дэдлайну.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: