Конкурс праектаў “Еўрапейцы за мір”

Фундацыя “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) падтрымлівае праекты маладых людзей з Нямеччыны і краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама з Ізраіля.

Мэта конкурсу – умацаванне гістарычнай свядомасці і прыхільнасці маладых людзей у галіне правоў чалавека і міжнароднага ўзаемаразумення.

Да ўдзелу запрашаюцца…

  • школьныя і моладзевыя групы;
  • узрост удзельнікаў – ад 12 да 21 году.

Падаць заяўку могуць толькі ўстановы ці зарэгістраваныя грамадскія арганізацыі, якія займаюцца школьнай альбо пазашкольнай адукацыяй.

Праекты мусяць быць двух- або трохбаковымі. Адзін партнёр павінен паходзіць з Нямеччыны, другі – з Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-Усходняй Еўропы ці Ізраіля.

Час рэалізацыі праектаў – з 1 ліпеня 2016 г. да 31 жніўня 2017 г.

Каб стаць удзельнікам, неабходна падаць запоўненую заяўку на ангельскай ці нямецкай мове. Форму заяўкі можна спампаваць на сайце фундацыі.

Дэдлайн падачы – 1 снежня 2015 г.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на электронныя адрасы blum@stiftung-evz.de (Джудзіт Блюм), jentzsch@stiftung-evz.de (Корын Енцш).