Конкурс сацыяльнай рэкламы для студэнцтва

319

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў і Праваабарончы цэнтр Вясна абвяшчаюць конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”.

Арганізатары чакаюць на працы, якія могуць падняць актуальныя праблемы студэнцтва і/ці натхніць і матываваць універсітэты да змены да лепшага.

Журы не абмяжоўвае крэатыў удзельнікаў і ўдзельніц: мемы, вірусныя ролікі, стрытарт – вітаецца ўсё!

Намінацыі:

  • Візуальная рэклама для размяшчэння ў метро (ад 1 да 1.5 м у вышыню і ад 1 да 2 м у даўжыню). Прызавы фонд: 150 BYN
  • Відэаролік. Прызавы фонд: 300 BYN
  • Друкаваная прадукцыя (брашуры, закладкі, каляндарыкі, паштоўкі і г.д.). Прызавы фонд: 100 BYN
  • Малюнак для сацыяльных сетак. Прызавы фонд: 100 BYN

Усе работы неабходна дасылаць у фарматах .pdf або .png на пошту academicfreedomsby@gmail.com.

Журы створыць шорт-ліст работ, а пасля анансуе галасаванне глядацкіх сімпатый. Анлайн-галасаванне будзе адбывацца ў суполцы (хэштэг #AcademicFreedomsBY).

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, патрапіўшыя ў шорт-ліст, атрымаюць падарункі ад партнёрскіх арганізацый.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 кастрычніка, 23:59.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.