Конкурс СМІ для натхнёных і творчых падлеткаў

Дзяцей і падлеткаў запрашаюць дасылаць свае творчыя / журналісцкія працы на конкурс СМІ “Зменім свет да лепшага!”

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, сярэднеспецыяльных устаноў і ўстаноў дадатковай адукацыі з усёй Беларусі. Падавацца можна як у складзе каманд, так і індывідуальна. Узрост удзельнікаў – 13-17 гадоў.

Конкурс адбываецца ў два этапы:

  • першы – адборачны – праводзіцца на ўзроўні раёнаў горада і ў Палацы дзяцей і моладзі да 15 сакавіка 2017 года;
  • другі – фінальны – адбудзецца 25-26 траўня ў Палацы.

У фінальны тур выйдуць тыя каманды і ўдзельнікі, якія стануць пераможцамі першага этапу.

Намінацыі конкурсу:

  • Лепшая газета;
  • Лепшы аўтарскі матэрыял;
  • Лепшая журналісцкая праца;
  • Лепшы відэафільм;
  • Лепшы відэаблог школы.

Работы прымаюцца ў адпаведнасці з намінацыямі па адрасе: 220053, Мінск, Старавіленскі тракт, 41, каб. 511 (тэл. +375172901546).

Дэдлайн падачы – 15 сакавіка 2017 года.

Падрабязна з умовамі, патрабаваннямі да работ і крытэрамі іх ацэнкі можна пазнаёміцца тут.