Конкурс стартапаў: Дзень інвестара

Каб стварыць сапраўдны стартап, трэба мець не толькі выдатную ідэю, але і каманду, якая гэтай ідэяй гарыць – таму што інвестуюць у людзей! А калі ёсць каманда і стартап – як атрымаць усё астатняе? Тады вам трэба… прадставіць свой праект на конкурсе стартапаў “Дзень інвестара”!

Для ўдзелу трэба:

  • Прайсці па спасылцы і зарэгістраваць свой стартап
  • Атрымаўшы пацверджанне ўдзелу, падрыхтаваць свой выступ
  • і 19 верасня выйсці ў анлайн, каб
  • атрымаць досвед прэзентацыі і пачуць экспертнае меркаванне
  • пабачыць свой стартап з боку інвестараў
  • атрымаць свай шанец на атрыманне інвестыцый.

Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі.

Калі ты інвестар або проста цікавішся тэмай, але не плануеш ладзіць прэзентацыю – таксама можна далучыцца.