Конкурс супраць дыскрымінацыі

Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краін “ТУПІЛАК” сумесна з Gaypress абвяшчае прафесійны конкурс найлепшых журналісцкіх матэрыялаў на антыдыскрымінацыйную праблематыку.

Аўтары найлепшых друкаваных і інтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі розных сацыяльных груп у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека – 10 снежня 2015 года.

Пераможцы конкурсу атрымаюць адмысловыя ўзнагароды. Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы з’явіліся ў прэсе ў перыяд з 1 верасня 2014 па 31 кастрычніка 2015 года.

Матэрыялы конкурсу неабходна накіроўваць на электронны адрас gayjour@gmail.com да 30 лістапада 2015 года.