Конкурс тэхналагічных і бізнес-праектаў “Дзень Інвестара”
- 11.08.2017
- Конкурсы
- заснавальнікі праектаў
- Беларусь
- жнівень-верасень 2017 года
- беларуская, руская
- 26.08.2017
- facebook.com
Заснавальнікі праектаў запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе тэхналагічных і бізнес-праектаў “Дзень Інвестара”.
Удзельнікі змогуць сустрэцца з больш чым дзесяццю актыўнымі інвестарамі, атрымаць падтрымку і кансультацыі галіновых экспертаў і пазмагацца за прызавы фонд у памеры 12000 рублёў.
Каму будзе цікава
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу заснавальнікаў бізнес-праектаў, пры ўмове, што праект выйшаў на стадыю pre-seed і вышэй.
Дэдлайн падачы заяўкі – 23 жніўня.
Адабраныя ўдзельнікі змогуць прэзентаваць свае праекты камандзе экспертаў 26 жніўня. Тым, каго выберуць эксперты, трэба будзе прайсці бізнес-навучанне і падрыхтавацца да сустрэчы з інвестарамі 8 верасня.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Мерапрыемства праводзіцца ГА “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу”, у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапоау і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Генеральны партнёр – “Белгазпрамбанк”.