Конкурс вуснай прамовы чакае аматараў інглішу
- 19.03.2019
- Конкурсы

- усе зацікаўленыя ад 18 гадоў
- Мінск
- 13 красавіка 2019 года
- ангельская
- 12.04.2019
- belarusspeaksenglish.jamlem.com
13 красавіка Belarus Speaks English Project запрашае да ўдзелу ў конкурсе вуснай прамовы на ангельскай мове. Удзельнікі конкурсу змогуць праверыць свае сілы і пазнаёміцца з аднадумцамі, а пераможцу дастанецца ноўтбук Lenovo.
Умовы:
Удзел у конкурсе бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Праслухоўванне пройдзе з 10 да 17 у канферэнц-зале “Дыпламат” Прэзідэнт Гатэля. Удзельнікі могуць прыйсці ў любы зручны час і выступіць (праслухоўванне па жывой чарзе) у фармаце адказу на выпадковае пытанне.
Вынікі будуць вядомыя ўжо ўвечары. Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў клубе “НЛО” (вул. Якуба
Коласа, 37) з 19 да 21.
Патрабаванні да канкурсантаў:
- свабоднае валоданне англійскай мовай
- беларускае грамадзянства і пастаяннае пражыванне ў Беларусі
- 18+
Усе падрабязнасці тут.