Корпус раскажа аб нейрабіялогіі сну і сноў

Дзе: культ. цэнтр «Корпус»
Калі: 1 кастрычніка 2018 // 20:00
Адрас: пр. Машэрава 9, корп.8

«Вучыцца трэба заўжды», – сцвярджаюць #cultHEROES, дэкларуючы свае прынцыпы адсутнасцю канікул у свойскім і родным для Корпуса цыкле нясумных лекцый пад назвай «Корпус кажа». Не змяняючы традыцыі, ўжо больш за год у Корпусе кожны панядзелак было прачытана каля пяцідзесяці адукацыйных лекцый, дзе спецыялісты дзяліліся ведамі з дапытлівай публікай. Можна смела сцвярджаць, што ў Мінску ёсць «стабільнасць», і жыве яна ў культ. цэнтры «Корпус» у выглядзе бясплатных і даступных для спасціжэння вечарамі панядзелкаў ведаў на зусім розныя тэмы.

На гэты раз культ.центр «Корпус» робіць вялікі анонс: 1 кастрычніка Андрэй Сокал, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ, нейраанатам і неўролаг, раскажа пра нейрабіялогію сну і сноў.

Тэма: Нейрабіялогія сну і сноў.

Хто, як і калі прысвяціў сябе вывучэнню сну? Навошта патрэбныя сны? Як сон ўплывае на наша цела і псіхіку? Як даведацца, што мы спім? З якіх цаглінак будуецца сон? Чаму твае сябры – совы, а бацькі – жаўрукі? Ці можна наладзіць функцыі сну ў рэжым “усвядомленыя сны”? Як ідэальна адаспацца?

Інфалінія:
+375 (44) 418-20-21
Больш інфармацыі шукай на афіцыйных старонках культ. цэнтра «Корпус»: