Корпус размаўляе: расклад лекцый на верасень

439

Культ. цэнтр “Корпус” працягвае цыкл нясумных лекцый “Корпус размаўляе” і штопанядзелак запрашае выбітных спецыялістаў падзяліцца сваімі ведамі з публікай.

Расклад лекцый на верасень: 

10 верасня// Ганна Іваноўская, трэнер па тэхніцы маўлення і аратарскаму майстэрству

Тэма: Мастацтва імправізацыі. Як навучыцца размаўляць з кім заўгодна, дзе заўгодна, пра што заўгодна?

Лекцыя будзе карысная тым, хто не ведае, пра што размаўляць з людзьмі, хоча стать “душой кампаніі” і навучыцца ўпэўненна даносіць свае думкі.

***

17 верасня // Уладзімір Патапенка, выкладчык музыкі ў Ableton Belarus Music School, музыка
Тэма: Як і пра што ствараць музыку самому

На лекцыі вы даведаецеся, з чаго складаецца музыка, як ствараць яе са смыслам, як працуюць музыкі і навошта яны ўвогуле гэта робяць. Лекцыя дапаможа вам пачаць ваш уласны шлях музыканта, калі вы маеце гэта ў планах.

***

24 верасня // Грэгар Лерш (Германія), жывая легенда ў свеце фларыстыкі і дэкора
Тэма: Незабыўная фларыстычная ўрачыстасць 

Грэгар Хайнрых Лерш – адзін з самых знакамістых фларыстаў у свеце, уладальнік вялікай колькасці прэмій і ўзнагарод, аўтар кніг пра фларыстыку.

***

1 кастрычніка // Андрэй Сокал, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры нармальной анатоміі БДМУ, нейраанатам і неўролаг.
Тэма: Нейрабіялогія сну і сноў

Лекцыя дапаможа даведацца, як сон уплывае на наша цела і псіхіку, з чаго ён будуецца, як ідэальна атаспацца і ўключыць рэжым “усвядомленных сноў”

Калі: кожны панядзелак а 20.00

Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машерава 9, корпус 8)
Уваход на ўсе лекцыі вольны