Коўч-мастэрня для берасцейцаў

Агенцыя рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і Берасцейскае грамадскае аб’яднанне “Час зямлі” прапаноўваюць моладзі паўдзельнічаць у інфармацыйна-адукацыйнай майстэрні.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя берасцейкі і берасцейцы 18-25 гадоў, якія жадаюць валанцёрыць у сферы культуры або экалогіі. Удзельнікі і ўдзельніцы майстэрні пазнаёмяцца з арганізацыямі “Дзедзіч” і “Час зямлі”, даведаюцца пра іх дзейнасць і бліжэйшыя планы.

Для ўдзельнікаў і ўдзельніц цягам чатырох дзён правядуць трэнінгі і майстар-класы:

  • “Каманда мары”;
  • “Ствары свой праект”;
  • “Уводзіны ў SMM-тэхналогіі” і іншыя.

Мерапрыемства пройдзе ў Доме еўрапейскіх сустрэчаў у вёсцы Залессе Камянецкага раёну, з 7 па 10 верасня 2017 года. Выезд – 7 верасня а 17:00, вяртанне – 10 верасня а 15:00.

Удзел у майстэрні бясплатны. Харчаванне і праезд аплочваюць арганізатары.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы “Дом еўрапейскіх сустрэчаў”, трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі, начлег у 4-мясцовых пакоях на спальніках.

Каб прыняць удзел у коўч-майстэрні, неабходна запоўніць заяўку да 3 верасня 2017 года. Колькасьць месцаў абмежаваная.

З дадатковымі пытаньнямі звяртайцеся па тэлефоне +375 029 7242116 (дырэктар АРР “Дзедзіч” Дзмітры Шыманскі).