Крэатыўны EVS-праект у Нямеччыне

Распачаты прыём заявак на валанцёрскі EVS-праект “CreActive Culture: 3” у прыгарадзе Берліна.

Працягласць: 12 месяцаў пачынаючы з лістапада 2017 года.
Месца: Буххольц (40 км ад Берліна), Нямеччына.

Прымаючая арганізацыя: LandKunstLeben e.V.

Што будуць рабіць валанцёры:

  • працаваць у культурным цэнтры з праектамі, якія звязаны з мастацтвам;
  • працаваць у грамадскім экалагічным парку;
  • дапамагаць у офісе арганізацыі:
  • удзельнічаць у наладжванні партёрскіх сувязяў з іншымі арганізацыямі;
  • ствараць уласныя міні-праекты.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам Беларусі альбо пражываць на тэрыторыі краіны;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • матывацыя і гатоўнасць працаваць з тэмамі мастацтва і экалогіі, у тым ліку і займацца фізічным трудом у эка-парке;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • валоданне нямецкай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым;
  • гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з другімі валанцёрамі з краін ЕС і Ўсходняй Еўропы;
  • гатоўнасць удзельнічаць падчас усяго праекта.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца Праграмай ЕС “Эразмус плюс”: валанцёрам пакрываюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. Таксама арганізуецца базавы курс нямецкай мовы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня 2017 года. Трэба даслаць свае CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на адрас alisa.karpovich@gmail.com (тэма – «EVS Germany»). З паспяховымі кандыдатамі правядуць Skype-інтэрв’ю.

Падрабязней пра EVS на сайце Фіяльты.