Крэатыўны валанцёрскі год у Марсэлі

New Faces шукаюць валанцёра на доўнатэрміновы EVS-праект у Францыі.

Калі: верасень 2019 – жнівень 2020 года.
Дзе: Марсэль, Францыя.

Праект стартуе ў верасні і разлічаны на адзін год.

Тема праекту – лічбавыя медыя і праца ў моладдзю. Гэта выдатная магчымасць выпрабаваць свае сілы і навыкі ў рэдагаванні фотаздымкаў, відэа, анімацыі, у журналістыцы, стварэнні падкастаў і працы з сацыяльнымі медыя.

Неабходныя для падачы заяўкі дакументы:

  • CV у фармаце europass;
  • матывацыйныя ліст;
  • прэзентацыянае відэа (яно можа быць на 1-2 хвіліны, дзе распавядае пра вашу асобу, вашы інтарэчы і творчы патэнцыял);
  • форма дадзеных валанцёра.

Чым больш крэатыўнымі будуць дакументы, тым болей шанцаў на поспех вы атрымаеце.

Фінансавыя ўмовы

Праект спансуецца праз ERASMUS+, гэта значыць, удзельнікам пакрываюць усе выдаткі: транспарт, пражыванне, харчаванне, выдаткі на візу, моўныя курсы і грошы на кішэнныя выдаткі.

Даслаць дакументы неабходна на е-адрас lbetton@urbanprod.net да 23 жніўня ўключна. У паздзеле “тэма” неабходна пазначыць краіну, ваша імя і прозвішча.