Крэатыўныя праграмы ў Барселоне

Еўрапейскі істытут дызайну ў Барселоне (Istituto Europeo di Design) прапануе 22 стыпендыі для навучання на праграмах магістратуры і дактарантуры ў сферы дызайну, марекетынгу, рэкламы і іншых.

IED Barcelona шукае крэатыўных кандыдатаў, якія жадаюць развіваць ідэі і праекты пад агульнай назвай “Давайце створым будучыню: Дызайн як спосаб палепшыць нашу будучыню”.

Яны могуць падаваць заяўкі па напрамках:

  • Мода;
  • Дызайн;
  • Візуальная камунікацыя;
  • Мэнэджмент.

Мяркуецца, што, адштурхоўваючыся ад уласнага досведу, стыпендыяты змогуць стварыць якасна новыя рэчы, якія будуць вырашаць пэўныя глабальныя патрэбы.

Неабходныя дакументы:

  • аплікацыйная форма;
  • CV;
  • апісанне ўласнага праекту.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 траўня 2017 года.

Падрабязней – тут.