Крэш-курс рэфарматара: серыя лекцый у рэгіёнах

Цэнтр новых ідэй запрашае на серыю лекцый у рэгіёнах “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”.

Калі: 4-6 красавіка 2018 года.
Дзе: Баранавічы, Берасце, Гародня.

Рэформы хвалююць большасць людзей, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх зрабіць.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануюць абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням.

Месца і час:

  • У Баранавічах дыскусія адбудзецца ў чацвер, 4 красавіка, а 18:30, у People Bar (бульвар Штакераў 2А). Падзея ў FB і  VK. Рэгістрацыя — тут.
  • У Берасце дыскусія адбудзецца ў чацвер, 5 красавіка, а 18:30, у канферэнц-залі гатэля “Эрмітаж”. Падзея ў FB і  VK. Рэгістрацыя — тут.
  • У Гародне дыскусія адбудзецца ў чацвер, 6 красавіка, а 18:30, у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая 3). Падзея ў FB і  VK. Рэгістрацыя — тут.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.