Культурна-крэатыўны медыясняданак

18 студзеня а 10.00 адбудзецца выніковы медыясняданак з праграмай ЕС “Культура і Крэатыўнасць” у Прэс-клубе.

На падзеі вы даведаецеся:

  • Якімі рэсурсамі праграмы можна скарыстацца ў 2018 годзе. Даследаванні і магчымасці для культурных менеджараў і журналістаў (спікер Аліна Дзеравянка);
  • Якіх ведаў не хапае для развіцця крэатыўных індустрый? Эфектыўныя адукацыйныя інструменты (спікер Вольга Шпарага);
  • Creative Belarus – так называецца новая НДА, якая пакажа магчымасці для прасоўвання сектара культурных і крэатыўных індустрый ў Беларусі. Прэзентацыя стратэгій на 2018 год і магчымасцяў для партнёрства (спікер Марго Лазарэнкова);
  • “Культурная абсерваторыя краін Усходняга партнёрства” – даследніцкі праект, які аб’ядноўвае 7 краін (спікер Марыя Савушкіна).

Рэгістрацыя абавязковая. Удзельнікі атрымаюць спецыяльнае запрашэнне па электроннай пошце.