Культурная разнастайнасць як рэсурс для змянення грамадства: трэнінг

Ліга дабрачыннай працы моладзі прымае заяўкі на ўдзел у трэнінгу «Моладзевая праца ў лічбавы век праз культурную і рэлігійную разнастайнасць».

Калі: 9-17 лютага 2017 года.
Дзе: Літва.

Мэта праекту — навучыцца прасоўваць каштоўнасць культурнай разнастайнасці і выкарыстоўваць яе як рэсурс для развіцця грамадства.

У трэнінгу возьмуць удзел прадстаўнікі арганізацый з Вялікабрытаніі, Літвы, Румыніі, Нідэрландаў, Азербайджану, Грэцыі, Малдовы, Чэхіі, Партугаліі, Італіі, Грузіі, Украіны, Беларусі.

Ад нашай краіны шукаюцца 2 удзльнікі.

Умовы ўдзелу:

  • узрост — ад 18 гадоў;
  • валоданне размокай ангельскай;
  • зацікаўленасць у тэме і гатоўнасць рабіць праекты на дадзеную тэму ў далейшым;
  • гатоўнасць удзельнічаць ад пачатку да канца;
  • заяўкі можна падаваць, нават калі вы не сябар Лігі, але пасля трэба ўступіць у арганізацыю.

Фінансавыя ўмовы

Харчаванне і пражыванне цалкам пакрываюцца праграмай. Ьаксама кампенсуюцца выждаткі на праезд (да 180 еўра) і візу (60 еўра).

Заяўка прымаецца на адрас liga.lyvs@gmail.com.

Дэдлайн — 21 снежня 2016 года. Вынікі будуць вядомы 22 снежня.

 

Глядзіце таксама: