Культурная спадчына і сучаснаць: дыскусія ў Мінску

Усіх неабыякавых запрашаюць на дыскусію «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?»

Калі: 28 красавіка, 18:30.
Дзе: Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2-гі паверх.

Дыскусія арганізуецца ў межах праграмы “CHOICE: Cultural Heritage – Opportunity for  Civic Engagement”.  Асноўны змест, які прапануецца да абмеркавання, – напрацоўкі і рэкамендацыі па працы ў сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE.

У размове прымуць удзел эксперты:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар “Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі”, палітолаг, аналітык;
  • Ігар Раханскі, рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэта ICOMOS;
  • Уладзімір Мацкеквіч, метадолог, філосаф, аналітык, грамадскі дзеяч;
  • Сцяпан Стурэйка, культурніцкі антраполаг, выкладчык, даследчык;
  • Ігар Чарняўскі, экс-загадчык упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі;
  • Антон Астаповіч, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Дэдлайн – 27 красавіка 2017 года, 12:00.