Курс для трэнераў “TRAINBOW” у Славакіі
- 10.10.2018
- Трэнінгі
- лідары, моладзевыя працаўнікі, трэнеры
- Кысак, Славакія
- 3-11 снежня 2018
- ангельская
- 28.10.2018
- salto-youth.net
Трэнінг і месца яго правядзення даступныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
«TRAINBOW» – міжнародны вучэбны курс пра тое, як распрацоўваць, фасілітаваць і ацэньваць адукацыйныя мерапрыемствы ў галіне моладзевай працы, каб зрабіць іх больш разнастайнымі і даступнымі. Навучальны курс разлічаны на трэнераў, моладзевых працаўнікоў, адукатараў і фасілітатараў, і будзе праходзіць з 3 па 11 снежня 2018 ў Кысаку, ва ўсходняй частцы Славакіі.
Профіль удзельнікаў
Узрост 18+, рэзідэнты Беларусі. Свабоднае валоданне ангельскай мовай, матывацыя працаваць (каля 9 гадзін на дзень). Выкананне падрыхтоўчых заданяў і выкарыстанне ведаў з трэнінга ў дзейнасці сваёй арганізацыі.
Поўная інфармацыя ў дакуменце.
Арганізатары: ЕduEra (Youth NGO), кантакт для пытанняў: Petra Papierníková, eduerango@gmail.com, +421907619302
Фінансавыя ўмовы: унесак за ўдзел у трэнінгу ў памеры 30 еўра плоціцца наяўнымі ў Славакіі. Усе выдаткі на час трэнінга аплочваюцца праектам, дарога аплочваецца ў памерах да 275 еўра.
Заяўку можна знайсці і запоўніць да 28/10/18 па спасылцы.